BE RU EN

Гіганцкі кіт выскачыў побач з сёрфінгісткамі на Алімпіядзе

  • 6.08.2024, 20:35

Яркі момант атрымалася захаваць на фатаграфіі.

У апошні дзень спаборніцтваў у сёрфінгу ля берагоў Таіці ў Французскай Палінэзіі ў аб'ектывах фатографаў Алімпіяды на некалькі секундаў з'явіўся кіт. Фота акіянскага насельніка, які выскачыў побач са спартоўкамі, завірусілася ў сеціве. Падрабязнасці расказалі ў Associated Press.

Буйное млекакормнае нечакана з'явілася на бяспечнай адлегласці ад спартовак Таццяны Уэстан-Уэб з Бразіліі і Брысы Хенесі з Коста-Рыкі, якія спаборнічалі ў паўфінальным паядынку. Фатаграфію паспелі зрабіць некалькі фатографаў, якія працавалі на спаборніцтвах. Адзін з іх – аргенцінскі фатограф і трыятланіст-аматар Карлас Барыа.

Востраў Таіці, ля якога спаборнічаюць сёрферы на летніх Алімпійскіх гульнях, знаходзіцца за 15,7 тыс. км ад Парыжа. Вакол астравоў кіты масава збіраюцца падчас спароўвання, родаў і сезону міграцыі. Тэрыторыя ўважаецца за абароненую зону для акіянскіх гігантаў.

Апошнія навіны