BE RU EN

У Гомелі школьніца патрапіла пад тралейбус

  • 6.08.2024, 20:42

Яна – у рэанімацыі.

У Гомелі тралейбус збіў 14-гадовую жыхарку горада, паведамілі ў ДАІ.

Аварыя здарылася 6 жніўня блізу 16.40. Паводле папярэдняй інфармацыі, 29-гадовы кіроўца тралейбуса на вуліцы Оськіна ўчыніў наезд на 14-гадовую школьніцу.

У выніку аварыі падлетак атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

Апошнія навіны