BE RU EN

Палітвязня Ігара Аліневіча перавялі з лякарні ў Калядзічах у жодзінскую турму

  • 6.08.2024, 20:46

Актывіст знаходзіўся ў шпіталі з канца чэрвеня.

Пра змены ў становішчы палітвязня Ігара Аліневіча паведаміў тэлеграм-канал «Права на паўстанне».

Аліневіча змясцілі ў лякарню ў Калядзічах у канцы чэрвеня. Прычыны гэтага невядомыя.

Ігар Аліневіч – актывіст анархісцкага руху. Ён быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.

Яго абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і Дзяржаўнага камітэта экспертызаў у Гомельскай вобласці.

Лукашысцкі суд прызначыў Ігару Аліневічу 20 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў следчую турму Жодзіна.

Апошнія навіны