Больш за 40 спартоўцаў заразіліся каранавірусам на Алімпіядзе
- 6.08.2024, 21:02
У апошнія месяцы ў многіх краінах назіраецца рост захворваньня на COVID‑19.
Больш за 40 спартоўцаў заразіліся каранавірусам на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, паведаміла на прэс-канферэнцыі прадстаўніца Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Марыя Фон Керкаў.
«У апошнія месяцы, незалежна ад сезону, у многіх краінах назіраліся ўсплёскі COVID-19, у тым ліку на Алімпіядзе, дзе ў цяперашні час сама меней 40 спартоўцаў здалі станоўчыя тэсты. Нядзіўна, што спартоўцы заражаюцца, таму што, як я ўжо казала, вірус даволі актыўна цыркулюе ў іншых краінах», – сказала Фон Керкаў.
З топ-спартоўцаў у Парыжы брытанскі плывец Адам Піці здаў станоўчы тэст на наступны дзень пасля заваявання срэбра на дыстанцыі 100 м брасам. Аўстралійка Лані Палістэр знялася з жаночай дыстанцыі 1500 м вольным стылем праз хваробу.
У САЗ раней гаварылі, што ў Францыі адбыўся рост захворвання на каранавірус напярэдадні Алімпіяды.
Алімпіяда ў Парыжы праходзіць з 26 ліпеня да 11 жніўня.