УСУ знішчылі калону расейскай тэхнікі ў Курскай вобласці
- 9.08.2024, 7:38
Расейцаў разбілі ў Рыльскім раёне.
Уночы 9 жніўня ў Рыльскім раёне Курскай вобласці РФ былі чутныя магутныя выбухі, а ў сяле Сцяпанаўка падняўся вялікі пажар. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Baza».
“У Рыльскім раёне Курскай вобласці моцныя выбухі і пажар. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра чатыры выбухі і публікуюць фота пажару ў вёсцы Сцяпанаўка”, - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер прычыны выбухаў і што менавіта гарыць у гэтым населеным пункце невядомыя. Афіцыйнай інфармацыі ад расейскіх уладаў таксама не паступала.
У той жа час прадстаўнік украінскага добраахвотніцкага войска Сяргей Братчук паведаміў, што недалёка ад вёскі Кастрычніцкае, Рыльскага раёна, Курскай вобласці РФ гарыць варожая тэхніка.
У тэлеграм-канале часова выканаўцы абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксея Смрынава пакуль адсутнічае інфармацыя аб пажарах і знішчэнні расейскай тэхнікі на тэрыторыі рэгіёну. Апошнія яго допісы тычыліся выключна паветраных трывог у вобласці.