Дроны атакавалі Ліпецк: гарыць і выбухае ваенны аэрадром
- 9.08.2024, 7:45
Нанесены масаваны ўдар.
Уночы 9 жніўня расейскі горад Ліпецк зазнаў масаваны напад беспілотнікаў, у выніку якога ў горадзе ўзніклі перабоі са святлом. Пра гэта паведаміў губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў.
«Адбылася дэтанацыя выбухованебяспечных аб'ектаў удалечыні ад грамадзянскіх будынкаў. На месцы здарэння працуюць усе экстраныя службы. У выніку падзення БПЛА пашкоджаны аб'ект энэргетычнай інфраструктуры. Ёсць парушэнні электразабеспячэння», - напісаў Артамонаў.
Ён таксама заклікаў жыхароў Ліпецка не паддавацца паніцы і заклікам пакідаць горад.
У той самы час самі жыхары рэгіёну публікуюць відэа прылётаў і пішуць пра тое, што гарыць вайсковы аэрадром, пішуць украінскія СМІ.
Пазней Артамонаў паведаміў, што ў выніку атакі ў Ліпецку адсутнічае электразабеспячэнне ў пяці мікрараёнах.
Тэлеграм-канал "Astra" адзначыў, што паводле папярэдняй інфармацыі, на вайскоаым аэрадроме ў Ліпецку дэтануе склад боепрыпасаў.
Украінскі бок пакуль не каментаваў інфармацыю аб нападзе на Ліпецк.