BE RU EN

Мінус 700 КАБаў: раскрытыя маштабы ўдару па аэрадроме «Ліпецк-2» у РФ

  • 9.08.2024, 20:24

Склады з боепрыпасамі дэтануюць дагэтуль.

Сілы абароны Украіны ўночы 9 жніўня нанеслі ўдар па аэрадроме «Ліпецк-2» у Ліпецкай вобласці РФ. Падчас нападаў знішчаныя склады з кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі і яшчэ шэраг іншых аб'ектаў у раёне аэрапорта, паведамілі ў Генштабе УСУ.

.

Як паведамляецца, на аэрадроме, дзе базуюцца самалёты Су-34, Су-35 і МіГ-31, было зафіксавана некалькі крыніц узгарання. Таксама там узняўся моцны пажар і назіралася шматразовая дэтанацыя.

Вынікі знішчэння ўдакладняюцца, дадалі ў ДШ УСУ.

Як паведамілі крыніцы «Фокусу» ў спецслужбах, удар па расейскім вайсковым аэрадроме «Ліпецк-2» нанесла Служба бяспекі Украіны ў супрацоўніцтве з Сіламі абароны і Сіламі спецыяльных аперацый.

Паводле інфармацыі крыніц, акрамя знішчальнікаў і верталётаў, там размяшчаліся склады, дзе захоўвалася больш за 700 кіраваных авіябомбаў.

Пасля ўдару дронаў адбыўся магутны выбух, які выклікаў ланцуговую дэтанацыю і маштабны пажар на значнай частцы аэрадрома.

Як паведаміла інфармаваная крыніца ў спецслужбах, большасць самалётаў, размешчаных на вайсковым аэрадром узляцець не паспелі.

Апошнія навіны