СМІ: Tomahawk з Нямеччыны даб'юць да Масквы і яшчэ далей
- 9.08.2024, 12:17
Экспэрты спрагназавалі, куды будуць даставаць амерыканскія ракеты.
У ліпені гэтага года ЗША анансавалі разгортванне сваіх ракет у Нямеччыне да 2026 гады. Размова ідзе аб гіпергукавым дальнабойным узбраенні. З-за гэтага Расея занервавалася і пачала пагражаць разгортваннем сваіх ракет.
Як піша Defence Express, узнікае пытанне, чаму РФ так востра рэагуе на дзеянні ЗША. Аналітыкі спасылаюцца на публікацыю IISS – Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў, дзе разгледзелі зону дасяжнасці амерыканскіх ракет у Нямеччыне.
За аснову ўзялі звесткі ў чатырох тыпах ракет:
SM-6 і Tomahawk, якія могуць быць разгорнуты ў складзе комплексу Typhon;
PrSM у перспектыўным варыянце на далёкасць 1000 кіламетраў;
гіпергукавы комплекс LRHW.
«Тэарэтычна дабіваць з тэрыторыі Нямеччыны да Масквы і далей углыб Расеі змогуць два з чатырох згаданых вышэй тыпаў ракет – Tomahawk наземнага базавання і гіпергукавой LRHW. Іншыя два тыпы ракет, гэта значыць SM-6 наземнага базавання і PrSM у варыянце на 1000 кіламетраў пры ўмове базавання ў Нямеччыне змогуць забяспечыць як мінімум эфектыўнае прыкрыццё мяжы Польшчы з Беларуссю і «Калінінградскім анклавам» РФ», - адзначаюць экспэрты Defence Express.
З іх слоў, трэба рабіць папраўку на тое, што гіпатэтычная пагроза ад амерыканскіх ракет для РФ выглядае эфектыўнай, але ў выпадку з PrSM у варыянце на 1000 кіламетраў і гіпергукавым LRHW гаворка ідзе аб узорах узбраенняў, якія трэба яшчэ паспець давесці да стадыі серыйнай вытворчасці да 2026 года.
Адносна SM-6 і Tomahawk наземнага базавання, якія ўваходзяць у склад комплексу Typhon, праблема ў іншым. Трэба вырабіць дастатковую колькасць пускавых, бо зараз войска ЗША мае толькі два батарэйныя комплексы.