Баі ідуць ужо за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Курскай АЭС
- 9.08.2024, 14:04
УСУ набліжаюцца да Курчатава.
За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад межаў расейскага горада Курчатаў, у якім знаходзіцца Курская АЭС, ідуць баявыя дзеянні.
Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік горада Ігар Карпункоў.
“Становішча напружанае, дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Тым не менш, усе службы, прадпрыемствы, у тым ліку адміністрацыя горада працуюць у штатным рэжыме”, - напісаў ён.
Паводле ягоных слоў, "вораг" выкарыстоўвае не толькі баявое ўзбраенне, але і "псіхалагічны спецназ", каб пасеяць паніку сярод насельніцтва, стварыўшы некіравальную сітуацыю і хаос. Як вядома, МНС Расеі аднесла абстаноўку ў Курскай вобласці да "надзвычайнай сітуацыі федэральнага характару".