BE RU EN

Чарговы «фуфламіцын»: раскрытая праўда аб папулярным у Беларусі прэпараце

  • 9.08.2024, 18:53

Маркетолагі перашчыравалі.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» распавёў вам пра лекі, у прасоўванні якіх відавочна перашчыравалі маркетолагі. Гаворка ідзе пра дастаткова вядомы на постсавецкай прасторы «супрацьтрывожны» прэпарат Афабазол.

У лекаў ёсць уласная рэкламная старонка на расейскай мове, дзе даступна абмаляваная аўдыторыя, на якую нацэлены вытворцы. На ёй нам нагадваюць аб праблемах на працы, бытавых складанасцях, корках на дарогах, фінансавых цяжкасцях, бязладзіцы ў сям'і, негатыўных навінах, дрэнных суседзях і іншых хвалюючых фактарах. Усе яны выклікаюць стрэс, з якім гатовы справіцца «Афабазол», які «не проста ліквідуе праявы трывогі і стрэсу, але і дапамагае аднавіць нармальную працу нервовых клетак – для натуральнай плыні працэсаў тармажэння, ліквідуючы трывожнасць, раздражняльнасць, неспакой і напружанасць». Дзейнае рэчыва прэпарата - фабамацізол.

Сярод пераваг прэпарата адзначана, што яго дзеянне пацверджанае даследаваннямі (гаворыцца аб 80 даследаваннях з удзелам больш чым 4500 пацыентаў). Гучыць пераканаўча. Праўда, звярнуўшыся на PubMed, эксперты знайшлі ўсяго два рандамізаванные клінічных выпрабаванні (РКВ).

Абодва даследаванні апублікаваныя ў расейскіх часопісах, прычым у адным з іх відавочна прасочваецца наўпроставае фінансаванне даследавання кампаніяй-вытворцам (замест дзейнага рэчыва – фабамацізол – прэпарата выкарыстоўваецца яго камерцыйная назва), а значыць, і зацікаўленасць у пэўных выніках. У артыкуле фобамацізол перасягнуў па супрацьтрывожным эфекце нават дыязэпам – адзін з наймацнейшых транквілізатараў, што наводзіць на вялікія сумневы з нагоды якасці збору звестак. Мала таго, аўтары публікацыі паводзяць сябе несумленна і ўказваюць, што ў іх няма абсалютна ніякіх канфліктаў інтарэсаў.

Ці можа «Афабазол» уздзейнічаць на наш арганізм? Тэарэтычна - так. Ён вызначана ўздзейнічае на ГАМК-рэцэптары (збольшага гэтак жа, як дзейнічае, напрыклад, алкаголь). Магчыма, нават, што «Афабазол» можа выклікаць адчуванні, падобныя на ап'яненне. Але наўрад ці можна ўважаць такое «ап'яненне» дапамогай у барацьбе са стрэсам. Але галоўнае - незразумела, наколькі бяспечнае ўжыванне гэтага прэпарата. Напрыклад, адзначаецца, што ён можа яшчэ інгібіраваць монаамінаксідазу, што, агулам, асабліва пры безрэцэптурным прыёме (а гэтыя лекі прадаюцца менавіта так), можа справакаваць негатыўныя эфекты. Напрыклад, пры спалучэнні многіх антыдэпрэсантаў і «Афабазола» павышаецца імавернасць пабочных эфектаў. Яшчэ пры прыёме «Афабазола» можа спатрэбіцца выконваць пэўную дыету, праз эфект інгібавання МАА. Апісаны і іншыя пабочныя эфекты: галаўны боль, алергія і т. д.

«Паўторымся, мы не знайшлі паўнавартасных і якасных даследаванняў прэпарата, праведзеных за мяжой. Але і на постсавецкай прасторы стаўленне да яго неадназначнае. Свае сумневы наконт прыёму «Афабазолу», праўда, у стрыманай форме, выказвае расейскі неўролаг, прафесар Эдуард Якубаў. У ліку «фуфламіцынаў» яго згадвае лекарка-псіхіятр Кацярына Пальчыкава з Санкт-Пецярбурга», - піша тэлеграм-канал.

Апошнія навіны