ЗША абвясцілі новы пакет дапамогі Украіне на $ 125 мільёнаў
- 9.08.2024, 21:25
Стала вядома, што ў яго ўвайшло.
Злучаныя Штаты Амерыкі ў пятніцу, 9 жніўня, абвясцілі новы пакет ваеннай дапамогі для Украіны на 125 млн даляраў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны ЗША.
«Гэты пакет, арыентавальны кошт якога складае 125 мільёнаў даляраў, надасць Украіне дадатковыя магчымасці для выканання яе надзённых запатрабаванняў, у тым ліку: сродкі супрацьпаветранай абароны; шматфункцыянальныя РЛС для выяўлення і супрацьдзеяння артылерыі ворага і супрацьтанкавая зброя», – адзначылі ў Пентагоне.
У новы пакет увайшлі:
– ракеты Stinger;
– боепрыпасы для HIMARS;
– артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм;
– шматфункцыянальныя радары;
– супрацьтанкавыя ракеты TOW;
– супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4;
– неназваная колькасць браняваных машынаў HMMWV;
– боепрыпасы да стралковай зброі;
– выбуховае абсталяванне і боепрыпасы;
– абсталяванне для абароны крытычнай інфраструктуры;
– запчасткі і дапаможнае абсталяванне.