Лукашэнка рыхтуецца да нападу з Расеі?
- 10.09.2024, 12:53
Віцебскую тэрытарыяльную абарону навучаць змагацца з дыверсантамі.
Больш за 250 вайсковаабавязаных, але тых, хто знаходзіцца ў запасе, удзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласці, якія пачаліся сёння.
«Іх паставяць на ўсе тыпы забеспячэння, таксама яны атрымаюць узбраенне, вайсковую і спецыяльную тэхніку. Далей з ваеннаабавязанымі правядуць тэарэтычныя і практычныя заняткі, зладжванне структурных падраздзяленняў», — паведаміў віцебскі аблвыканкам.
Як удакладняецца, сярод удзельнікаў збораў афіцэры, сяржанты і шўарагоўцы запасу.
Узнікае пытанне - ці баіцца Лукашэнка магчымых пагроз з боку Расеі, з якой мяжуе Віцебская вобласць? Узмацненне мер бяспекі можа сведчыць аб яго асцярогах і імкненні ўтрымаць уладу ва ўмовах нестабільнай абстаноўкі.