Атака на Маскву: беспілотнік ледзь не ўзарваў самалёт
- 10.09.2024, 13:53
З’явілася відэа.
Расейскія СМІ працягваюць падводзіць вынікі начнога авіяналёту ўкраінскіх дронаў на Маскоўскую вобласць. Паводле інфармацыі, якая паступае, падчас нападу расейскія ўлады былі вымушаныя закрыць адразу тры аэрапорты маскоўскага рэгіёну: Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі.
Выданне The Moscow Times публікуе кадры відавочцаў. У выніку на запасныя аэрадромы былі адпраўленыя 48 пасажырскіх самалётаў.
Адзін з беспілотнікаў упаў ля тэрмінала аэрапорта Жукоўскі ў непасрэднай блізкасці ад стаянкі пасажырскіх самалётаў. Расейцы знаходзяць абломкі беспілотнікаў на шашы і трасах вобласці.