Кошты нафты ўпалі ніжэй за $70 за барэль
- 10.09.2024, 18:13
Упершыню з канца 2021 года.
Кошт лістападаўскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE ўпаў на 2,95% - да $69,72 за барэль, сведчаць звесткі таргоў на 17:15 па Менску. Нафта Brent таргуецца ніжэй за ўзровень $70 упершыню з 20 снежня 2021 года.
На мінулым тыдні нафтавыя каціроўкі страцілі блізу 10%. На гэтым тыдні кошты працягнулі падзенне на фоне прыкмет паслаблення сусветнага попыту і асцярог празмернасці прапановы нафты.