Уладзімір Кара-Мурза на сустрэчы з Макронам узняў пытанне беларускіх палітвязняў
- 10.09.2024, 20:11
Раней расейскі апазіцыянер праінфармаваў пра палітзняволеных канцлера Нямеччыны.
Расейскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза, нядаўна вызвалены з расейскай турмы ў выніку абмену, паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што на сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам узняў сярод іншага і пытанне беларускіх палітвязняў.
«Гаварылі пра вайну, пра падтрымку Украіны, пра важнасць дыялогу Еўропы з расейскім грамадствам – і пра палітвязняў, якіх трэба ратаваць з турмаў Расеі і Беларусі», – паведаміў палітык.
Як паведамляў Charter97.org, раней Уладзімір Кара-Мурза расказаў канцлеру ФРГ Олафу Шольцу пра палітвязняў, якіх трэба ратаваць з турмаў Беларусі і РФ.