BE RU EN

Прэзідэнтка Грузіі Зурабішвілі плануе балатавацца на другі тэрмін

  • 10.09.2024, 20:14

Палітык паабяцала «вярнуць Грузію на еўрапейскі шлях».

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі паведаміла пра планы балатавацца на другі тэрмін. Пра гэта яна расказала ў інтэрв'ю газеце Le Figaro, яно апублікаванае на сайце прэзідэнткі.

«Я гатовая ўзяць на сябе вялікую адказнасць, у тым ліку [балатуючыся] на другі тэрмін, каб вярнуць Грузію на еўрапейскі шлях», – сказала Зурабішвілі ў адказ на пытанне, якой будзе яе палітычная будучыня.

У лістападзе 2018 года Зурабішвілі перамагла на выбарах прэзідэнта, за яе аддалі 1,1 млн галасоў (59,52%). Фармальна Зурабішвілі ішла на выбары як незалежная кандыдатка, але яе вылучэнне падтрымала кірооўная партыя «Грузінская мара».

Наступныя выбары прэзідэнта Грузіі пройдуць пасля выбараў у парламент, якія прызначаныя на 26 кастрычніка 2024 года. Аднак на гэты раз лідара дзяржавы будуць абіраць не ўсеагульным галасаваннем, а 300 выбарнікамі, сярод якіх будуць дэпутаты парламента, прадстаўнікі мясцовага самакіравання.

Апошнія навіны