BE RU EN

У Латвіі будуць канфіскоўваць машыны з беларускімі нумарамі

  • 10.09.2024, 21:32

Цяпер афіцыйна.

Сойм Латвіі прыняў папраўкі да Закона аб дарожным руху. Згодна з дакументам, неабходна перарэгістраваць або вывезці з краіны аўто з беларускімі нумарамі.

Зрабіць гэта трэба да 31 кастрычніка. У адваротным выпадку машыну могуць канфіскаваць.

Нагадаем, з 16 ліпеня пачала дзеянне забарона на ўезд у Латвію для машынаў з беларускімі нумарамі. Пасля гэтага ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі забараніла Літва.

Раней таксама стала вядома, што Польшча не збіраецца забараняць уезд легкавых машынаў з беларускімі нумарамі.

Апошнія навіны