Сіноптык Дзмітры Рабаў расказаў, якой будзе восень у Беларусі
- 10.09.2024, 21:44
У кастрычніку верагодны надыход другога бабінага лета.
Беларускі сіноптык Дзмітры Рабаў у эфіры тэлеканалу АНТ сказаў пра непагадзь і другое бабіна лета восенню 2024 года.
Ён удакладніў, што восень 2024 года, паводле прагнозаў сусветных прагнастычных цэнтраў, будзе памяркоўна цёплай. Асабліва гаворка ідзе пра першую палову. Паводле словаў сіноптыка, верасень будзе на адзін-два градусы цяплейшы за норму, а таксама будзе недабор ападкаў.
Рабаў дапусціў, што ў кастрычніку 2024 года верагодны надыход другога бабінага лета. Што да лістапада, то ён стане самым непагодным. Так, чакаецца перавага пахмурнага, ветранага, сырога надвор'я з ападкамі вышэйшымі за норму. Тэмпература паветра ў лістападзе будзе ў межах нормы.
Сіноптык звярнуў увагу на тое, што хуткая змена надвор'я ў другой палове восені будзе суправаджацца моцным ветрам, а таксама моцнымі дажджамі.
– На змену непагадзі, як правіла, прыходзіць арктычнае пахаладанне, якое пагражае замаразкамі і нават першым снегам, – заўважыў Зміцер Рабаў.
Ён дадаў, што нярэдка сярэдняя дата фармаванне часовага снежнага покрыва прыпадае менавіта на канец кастрычніка. Праз гэта надвор'е становіцца ветраным, золкім, выпадае снег, які растае і прыносіць золь.