BE RU EN

Дронавы напад на Маскву: лётчык-інструктар назваў цэль УСУ

  • 11.09.2024, 8:37

Удар рыхтаваўся на працягу месяца.

У адным з раёнаў Масквы ёсць нафтаперапрацоўчы завод, які неабходна «адназначна знішчыць». Пра гэта, каментуючы для «24 Канала» ўчарашнюю атаку дронаў па сталіцы РФ, сказаў ваенны экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

Паводле ягоных слоў, гэта адзін з асноўных НПЗ, якія забяспечваюць Маскву, так і вобласць. Так, да паловы прадукцыі гэтага завода спажываецца гэтым рэгіёнам.

«Акрамя таго, канкрэтная колькасць беспілотнікаў заходзіла на вайсковыя цэлі - аэрадром, базы, ТЭС. Гэта значыць была арганізавана масаваная атака нашымі ўзброенымі сіламі», - распавёў аналітык.

Масаваны ўдар РФ: авіяэкспэрт сказаў, што магло атрымаць сур'ёзныя паразы

Ён адзначыў сур'ёзную падрыхтоўку да гэтай атакі, якая «працягвалася прыкладна цягам месяца».

«Пакуль нашыя партнёры думаюць над дазволамі наконт удараў па аб'ектах Расеі, можна выкарыстоўваць гэты адзін з механізмаў. Беспілотнікамі нельга нанесці катастрафічную шкоду, але хаця б зменшыць вайсковую эканоміку краіны-агрэсаркі», - падкрэсліў Світан.

Апошнія навіны