Мянчанка чатыры месяцы інвеставала ў фальшывы «Белкалій»
- 11.09.2024, 10:01
Жанчына страціла 65 тысяч рублёў.
Мянчанка натрапіла на рэкламу інвестыцыйных праектаў пад брэндам "Белкалія" на адной з інтэрнэт-платформ і была завабленая абяцаннямі лёгкага прыбытку. Спачатку яна інвеставала сто даляраў, але затым на працягу чатырох месяцаў працягвала пералічваць грошы на пазначаны рахунак, спадзеючыся на хуткі даход.
Аднак банк заўважыў падазроную актыўнасць і замарозіў адное з вялікіх пералічэнняў. Звярнуўшыся ў службу падтрымкі, жанчына зразумела, што патрапіла ў пастку ашуканцаў.
Агулам яна перадала ашуканцам 65 тысяч рублёў. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа.