BE RU EN

УСУ ліквідавалі расейцаў-аператараў дронаў на Пакроўскім кірунку

  • 11.09.2024, 10:38

Відэафакт.

Украінскія артылерысты паказалі працу на Пакроўскім кірунку фронту. Абаронцы атакавалі пазіцыі аператараў дронаў расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляюць Наземныя войскі УСУ ў Telegram.

На відэа зафіксавана праца байцоў 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.

Ваяры на Пакроўскім кірунку атакавалі варожы экіпаж беспілотных сістэм. Таксама ўкраінскія абаронцы знайшлі і ўдарылі па складзе з боекамплектам расейцаў і двух аўтамабілях таго ж экіпажа аператараў дронаў РФ.

Пасля дакладных удараў пазіцыі расейцаў былі знішчаныя, у выніку знішчэння ўспыхнуў пажар.

Апошнія навіны