BE RU EN

Пахне дымам: праз смог у Менску не відаць сонца

  • 11.09.2024, 14:27

Моцная смуга.

У паветры сталіцы выразна адчуваецца пах дыму, сонца хаваецца за смугой, піша «Смартпрэс».

У прэс-службе Менскага аддзялення МНС паведамілі, што ў сталіцы ўсё спакойна, а ўсяму віной - пажары ў лясах і на балотах.

Раніцай Мінлясгас паведамляў, што ўсю ноч лесаахова змагалася з пажарам у Крупскім раёне Менскай вобласці. Там гарыць балота і лес. На ліквідацыі задзейнічана больш за 150 работнікаў лясгасаў.

Адзначым, што на Палессі шалеюць моцныя пажары. У тым ліку - у Чарнобыльскай зоне на мяжы Беларусі і Украіны.

Апошнія навіны