На мяжы з Польшчай затрымалі двух беларусаў з дронамі
- 11.09.2024, 15:10
Іх затрымліваў АМАП.
Памежнікі ўночы 11 верасня разам з АМАПам затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.
«Парушальнікі прыехалі на двух аўтамабілях у прымежны населены пункт з мэтай учынення супрацьпраўнай дзейнасці. Пры затрыманні жыхароў Берасцейшчыны былі знойдзены самаробны беспілотнік самалётнага тыпу з прымацаваным да яго парашутам, тросы, прызначаныя для запуску БПЛА, 4 акумулятарныя батарэі, цеплавізар і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці», - распавялі ў ведамстве.
У дачыненні да затрыманых распачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму. Кожнаму з іх пагражае штраф да 20 базавых адзінак (800 рублёў).