BE RU EN

Каманда Беларусі ў пляжным футболе распляжыла Малдову

  • 11.09.2024, 15:51

Беларусы забілі ажно восем мячоў.

Каманда Беларусі ў пляжным футболе датэрмінова выйшла ў чвэрцьфінал Суперфіналу Еўралігі, які праходзіць у Італіі. У сваім другім матчы яна распляжыла каманду Малдовы - 8:0. У першым паядынку была перамога над Швацарыяй - 9:6.

Беларусы набралі 6 балаў і сталі недасягальныя для спаборнікаў. Апошні матч у групе яны правядуць 12 верасня з французамі.

Апошнія навіны