«Беларусы ўцякаюць з сельскай гаспадаркі»
- 11.09.2024, 16:27
Як у Беларусі вяртаюць прыгоннае права.
Адное з галоўных пытанняў якія турбуюць рэжым - гэта нястача кадраў, асабліва ў вёсцы. На Савеце аб узаемадзеянні мясцовых органаў самакіравання ў гэтым пытанні выказалася Наталля Качанава. Яна заявіла, што маладыя кадры для вёскі недастаткова якасна падрыхтаваць, іх неабходна замацаваць у сельскай мясцовасці.
Чытач сайта Charter97.org мяркуе, што ў Беларусі ўзаконілі прыгоннае права:
- Беларусы ўцякаюць з сельскай гаспадаркі праз нізкія заробкі, агідныя умовы працы, саўковую арганізацыю, паўсюднай карупцыі. Галіна пакутуе з-за санкцый. Страчаны самыя прыбытковыя заходнія рынкі, няма доступу да перадавых тэхналогій і прэпаратаў.
Замест развязання гэтых праблем, моцныя гаспадарнікі хочуць сілком прывязаць беларусаў да калгасаў, плануюцца адпрацоўкі і зверскія штрафы. Гэткая сумесь феадальнага прыгону і саўковага калгаснага рабства.