BE RU EN

«Белдзяржстрах» перастаў страхаваць аўто некаторых брэндаў

  • 11.09.2024, 17:07

Названы спіс.

"Белдзяржстрах" не будзе афармляць аўтакаска на некаторыя маркі аўтамабіляў, піша Blizko.by. Прычым у пераліку марак і дарагія спорткары, і вельмі папулярныя ў Беларусі электрамабілі. На беларускіх онлайн-пляцоўках дзясяткі аб'яў з гэтымі мадэлямі.

У дакуменце, копія якога ёсць у рэдакцыі Blizko.by, указана, што цяпер на добраахвотнае страхаванне наземных транспартных сродкаў (аўтакаска) не будуць прымаць аўтамабілі наступных марак:

LiXiang

Dongfeng E11K

HiPhi

Bentley

Ferrari

Lamborghini

Maserati

Можна заўважыць, што спіс гэты вельмі неаднародны. Так, апошнія пяць брэндаў выпускаюць дарагія прадстаўнічыя аўтамабілі, а таксама спорт-і суперкары. Але першыя дзве маркі выпускаюць папулярныя ў Беларусі электрамабілі. Напрыклад, у Менску мінімум два дылеры гатовыя прыгнаць электракар LiXiang або прадаць ужо гатовы. Да таго ж на адной з пляцовак продажу патрыманых аўто лёгка знайсці некалькі дзясяткаў прапаноў LiXiang розных мадэляў блізу 60 тысяч рублёў. Што тычыцца Dongfeng E11K, то яго гатовы прывезці ў Менск і прадаць новым прыкладна за 20 тысяч еўраў.

Журналісты выдання патэлефанавалі ў “Белдзяржстрах” і пацікавіліся, чаму асобныя аўтабрэнды перасталі страхаваць. Там адказалі, што была прынятая пастанова часова спыніць страхаванне гэтых аўто. Прычына?

“Вы не зможаце іх адрамантаваць. А калі і зможаце, то без гарантыі, - сказалі ў кампаніі. - Адсутнічаюць афіцыйныя дылеры дастаўкі запчастак”.

Апошнія навіны