BE RU EN

Дзмітрый Гудкоў: Выкарыстанне ядзернай зброі смяротна небяспечнае для рэжыму і самога Пуціна

  • 11.09.2024, 17:14

Краіны Захаду павінны зрабіць з гэтага выснову.

Падзеі ў Курскай вобласці Расеі паказалі ўсяму свету, што Уладзімір Пуцін не гатовы выкарыстоўваць радыкальныя меры, нягледзячы на пастаянныя пагрозы і шантаж краін Захаду. Расейскі дыктатар будзе кіравацца ўласнымі “чырвонымі лініямі” толькі ў выпадку пагрозы страціць уладу. Такую думку сёння, 11 верасня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў расейскі апазіцыйны палітык, былы дэпутат Дзярждумы РФ Дзмітрый Гудкоў.

“Я думаю, што пасля падзей у Курскай вобласці ўвесь свет убачыў, што тых дэклараваных Пуціным “чырвоных ліній” не існуе. Гэта не значыць, што ў галаве ў Пуціна гэтых "чырвоных ліній" няма. Яны ўключаюцца роўна тады, калі Пуцін будзе адчуваць, што ён страчвае ўладу”, - сказаў ён.

Выкарыстанне ядзернай зброі смяротна небяспечнае для рэжыму і самога Пуціна. Краіны Захаду павінны звярнуць на гэтую ўвагу і зрабіць адпаведныя высновы, упэўнены апазіцыянер.

“Беспрэцэдэнтныя меры, звязаныя з выкарыстаннем ядзернай зброі, - гэта смяротна небяспечна для Пуціна. Калі ён адчувае, што кантралюе сітуацыю ў краіне, уладу не страчвае, тады ён не будзе ніякія кнопкі націскаць. Я думаю, што гэты прынцып працуе пры ўсялякіх умовах. Падзеі на тэрыторыі Курскай вобласці не пацягнулі за сабой выкарыстання радыкальных мер. Больш за тое, Пуцін нават не называе вайну вайной. Ён баіцца пайсці на новую хвалю мабілізацыі. Значыць, гэтых "чырвоных ліній" няма. Краіны Захаду павінны зрабіць з гэтага выснову”, - растлумачыў ён.

Апошнія навіны