Залужны прыехаў у Кіеў
- 11.09.2024, 18:07
Ён быў зняты на фота разам з дзяржсакратаром ЗША і міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі.
Былы галоўны камандзір УСУ, а цяпер амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Валеры Залужны прыехаў у Кіеў.
Залужны быў зафіксаваны разам з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэвідам Лэмі на фота.
Блінкен і Лэмі прыбылі ва Украіну 11 верасня, у дзень, калі там праходзіць саміт «Крымская платформа». У краіну ўжо прыехалі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўсед, кіраўнік сената Чэхіі Мілаш Выстрчыў, прэм'ер-міністарка Латвіі Эвіка Сіліня і спікер парламента Малдовы Ігар Грос.