BE RU EN

Зяленскі пра перамовы з Расеяй: Я не даваў ніякіх паўнамоцтваў

  • 11.09.2024, 21:14

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што сапраўдны мір не можа мець ніякіх альтэрнатываў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не даваў ніякіх паўнамоцтваў для пачатку перамоваў Расеі з Украінай. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты мір не можа мець ніякіх альтэрнатываў.

«Ніякіх замарожаных акупацый! Ніякіх кінутых у палоне людзей!» – сказаў Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе РБК-Украіна.

Журналісты падкрэслілі, што цяпер «цыркулюе шмат размоваў» пра перамовы з расейцамі. Акрамя таго, пра гэта паведамляюць краіны, з якімі Украіна супрацоўнічае, сярод іншых Катар і Турцыя. У прэзідэнта спыталі, наколькі сур'ёзныя гэтыя размовы і калі б маглі адбыцца перамовы.

«Каб размаўляць з расейцамі, патрэбныя паўнамоцтвы, я нікому іх не даваў», – сказаў Зяленскі.

9 верасня замежныя СМІ паведамілі, што канцлер Нямеччыны Олаф Шольц рыхтуе «мірны план» для Украіны, які нібыта прадугледжвае захаванне за Расеяй раней захопленых украінскіх тэрыторый.

Апошнія навіны