BE RU EN

«Аўтамат не далі, сказалі знайсці самому»

  • 12.09.2024, 10:27

Шчырае апавяданне расейскага аператара БПЛА, які трапіў у палон.

Шараговец войска РФ Раман Жураўлёў трапіў у палон паблізу вёскі Ліпцы на Харкаўшчыне, калі а 6 раніцы ішоў па ваду.

З моманту з'яўлення ягонага падраздзялення на Харкаўскім кірунку фронту да палону прайшоў усяго тыдзень.

Жураўлёў паехаў на вайну з турмы - спадзяваўся атрымаць раненне і стаць вольным.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, Жураўлёў расказаў каналу «Бутусаў плюс», што на ягоных вачах цэлая рота былых расейскіх зэкаў пайшла на штурм - з іх назад не вярнуўся ніхто.

З забеспячэння выдалі толькі бронекамізэльку і каску - астатняе, маўляў, знойдзеш сабе сам. Расказвае, як галадалі - на тры дні на трох салдат выдавалі толькі дзве бляшанкі кансерваў.

Апошнія навіны