Байдэн сфатаграфаваўся ў кепцы «Трамп 2024»
- 12.09.2024, 11:19
І сарваў авацыі.
У сацсетках набыло папулярнасць відэа з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, які прымярае кепку з надпісам «Трамп 2024».
Абнародаваныя кадры былі знятыя падчас памятных мерапрыемстваў у гадавіну тэрактаў 11 верасня на пажарнай станцыі Шэнксвіла.
Як распавёў прадстаўнік Белага дома Эндру Бейтс, дэмакрат Байдэн абмяркоўваў з прысутнымі, многія з якіх былі рэспубліканцамі, важнасць «двухпартыйнага адзінства».
У нейкі момант яго зацікавіла бейсболка аднаго з прысутных.
«Надзень яе», - прапанаваў мужчына.
У сваю чаргу кіраўнік дзяржавы не стаў яму адмаўляць.