BE RU EN

Дроны другі дзень запар атакавалі аэрадром «Аленья» ў РФ

  • 12.09.2024, 12:05

У Мурманскай вобласці ўведзены план «Дыван».

У Мурманскай вобласці Расейскай Федэрацыі (РФ) другі дзень запар скардзяцца на атаку дронаў. Нібыта, пару беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) было збіта каля аэрадрома «Аленья».

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Mash.

Праз напад дронаў у двух аэрапортах Мурманскай вобласці («Мурмашы» і «Хібіны») быў уведзены план «Дыван».

Дарэчы, нібыта, два дроны былі збітыя за 7 кіламетраў ад аэрадрома «Аленья» ў Аленегорску.

Варта дадаць, што ўчора, 11 верасня, расейцы ўжо скардзіліся на напад дронаў у Мурманскай вобласці. БПЛА былі выяўленыя ў раёне Севераморска, дзе размешчаная галоўная вайскова-марская база Паўночнага флоту РФ.

Дарэчы, былі закрытыя два аэрапорты - Мурманска і Апатытаў.

Апошнія навіны