BE RU EN

Генерал-маёр КДБ: Лукашэнка быў завербаваны

  • 12.09.2024, 15:36

І працуе на Расею.

Былы генерал-маёр КДБ СССР Алег Калугін у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону распавёў пра тое, што Лукашэнка супрацоўнічаў з расейскімі спецслужбамі:

- Украіна пасля распаду СССР стала цэнтральным пунктам органаў бяспекі, каб не дапусціць далейшага адыходу ад Расеі. Там арганізавалі сапраўдную выведвальную працу, як на Захадзе. Такая ж сітуацыя ў краінах Балтыі.

Адзіная краіна, дзе такога не было, Беларусь, дзе Лукашэнка ўвесь час супрацоўнічаў з КДБ.

- А ён супрацоўнічаў?

- Вядома. Таму ў Беларусі быў самы ўстойлівы парадак (з пункту гледжання Расеі - заўв.).

Як паведамляў сайт Charter97.org, у 2022-м годзе быў апублікаваны дакумент, у якім сцвярджалася, што Лукашэнка быў завербаваны ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі як агент пад псеўданімам «Валет».

Апошнія навіны