BE RU EN

Расея ў паніцы перакідвае рэзервы ў Бранскую вобласць

  • 12.09.2024, 14:04

УСУ прарываюцца ў новым месцы.

Войскі краіны-агрэсаркі Расеі пачалі так званы контрнаступ у Курскай вобласці. У той жа час, РФ стварае тактычныя групоўкі «Бранск» і «Белгарад», колькасцю ад 20 да 30 тысяч асабовага складу.

Як распавёў вайсковы экспюэрт Дзмітрый Снегіроў у эфіры «Эспрэса», верагодней за ўсё, акупанты пачалі спробы адбіць занятыя УСУ тэрыторыі Куршчыны менавіта зараз з-за візіту высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША і Вялікабрытаніі ва Украіну.

Такім чынам вораг хоча паказаць, што ў Курскай вобласці сітуацыя не знаходзіцца на баку ўкраінскіх сіл, аднак, калі цвяроза аналізаваць напады акупантаў, паспяховымі назваць пакуль цяжка.

«Давайце коратка прааналізуем, які ён «паспяховы». Вас не здзівіла, што наступ адбываецца ў Коранеўскім раёне - гэта заходняя мяжа зоны прысутнасці Сіл абароны Украіны?» - адзначыў экспэрт.

Снегіроў тлумачыць, што акупанты пайшлі менавіта з гэтага боку, бо там украінскія сілы мелі намер выйсці ў раён Глушкова, каб фактычна адрэзаць раён ад іншых тэрыторый РФ, пашырыць зону прысутнасці на 700 кв. км і загнаць у аператыўную аблогу 2-3 тысячы расейскіх салдат.

«Пра які шырокамаштабны контрнаступ наогул вядзецца гаворка? Гэты наступ праводзіцца сіламі асобных падраздзяленняў войска РФ, туды перакінуты 155-я брыгада марской пяхоты, 51-ы парашутна-дэсантны полк, 56-ы полк дэсантна-штурмавой дывізіі. Гэта абмежаваная колькасць асабовага складу, каб казаць аб вядзенні шырокамаштабнага контрнаступу», - дадаў ён.

У той жа час УСУ маюць поспехі на іншых кірунках у Курскай вобласці, украінскія сілы пайшлі на прарыў у раёне населенага пункта Паўлаўка. Таксама, паводле звестак расейскага боку, вядуцца наступы на Вясёлае, Мядзведжае з задачай выйсці да чыгуначнай станцыі Глушкова.

«Падкрэслю, што супраціўнік адзначае наступ украінскіх войскаў у Суджынскім раёне. Галоўнае, што мы павінны разумець, - расейцы перакідваюць аператыўныя рэзервы не толькі на Курскі кірунак, але і ў Бранскую вобласць. Гэта ўкраінская Севершчына. Яны баяцца наступлення ўкраінскіх войскаў на гэтым кірунку», - кажа экспэрт.

Апошнія навіны