BE RU EN

Падпалкоўніка міліцыі з Ліды абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

  • 12.09.2024, 14:18

Ён расказаў аб гвалце сілавікоў.

Падпалкоўніка міліцыі з Ліды Юрыя Махнача, які расказаў пра гвалт сілавікоў, завочна абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК), паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Першае пасяджэнне ў справе Махнача прызначанае на 23 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе.

У жніўні 2020 года міліцыянт распавёў пра збіццё людзей у Лідскім РУУС, у аўтазаках і на аўтамыйцы ў службовым гаражы ўправы. Ён падаў у адстаўку і з'ехаў у Польшчу.

Апошнія навіны