Расейская тэнісістка пабіла сябе ракеткай на турніры ў Мексіцы
- 12.09.2024, 18:22
Вераніка Кударметава па ходзе сэту вяла з лікам 5:0, але саступіла сем геймаў запар.
Расейская тэнісістка Вераніка Кударметава не змагла выйсці ў чвэрцьфінал турніру серыі WTA-500, які праходзіць у Гвадалахары (Мексіка).
Расейка на стадыі 1/8 фіналу саступіла Марыі-Каміле Асорыя-Серана з Калумбіі ў трох сэтах з вынікам 6:7 (5:7), 7:6 (7:2), 5:7. Пры гэтым па ходзе заключнага сэта Кударметава вяла з лікам 5:0. Расейцы заставалася перамагчы ў адным гейме, каб выйсці ў чвэрцьфінал турніру, аднак яна саступіла ў сямі геймах запар.
Пасля пятага пройгрышнага гейма Кударметава некалькі разоў ударыла сябе ракеткай па галаве.