BE RU EN

У Менску з аўкцыёну прадаюць прыбіральню

  • 12.09.2024, 20:03

Сума неверагодная.

У Менску выставілі на гандаль грамадскую прыбіральню ў парку 40-годдзя Кастрычніка.

Прычым гэта не першая спроба пазбавіцца ад неэксплутаванага санітарнага аб’екта.

Новы аўкцыён правядуць да 30 верасня. Стартавая сума – Br130,8 тыс.

Характэрна, што гэтую прыбіральню ў 2009 годзе планавалі ператварыць у рыбны рэстаран. Такі дазвол выдалі ўлады, але з «захаваннем у складзе грамадскай прыбіральні».

Установа грамадскага харчавання так і не з'явілася. А будынак 1986 года пабудовы зноўку ў продажы.

Апошнія навіны