BE RU EN

У Гародні злавілі таксіста-камікадзэ

  • 13.09.2024, 14:06

Ён абганяў па дзвюх палосах на сустрэчным руху.

Таксіста-камікадзэ заўважылі ў Гародні ўвечары 10 снежня. Справа была скрыжаванні Дзяржынскага — Церашковай. Кіроўца Volkswagen небяспечна абганяў тралейбус па сустрэчнай паласе.

Таксіст на скрыжаванні працягнуў рух проста па левай паласе, хаця з яе магчымы быў толькі паварот налева. У выніку Volkswagen ледзь не ўляцеў у аўто, якое стаяла на сустрэчнай паласе на святлафоры. Для таго, каб пазбегнуць сутыкнення, таксісту давялося збочыць яшчэ лявей на сустрэчнай паласе.

Відэа апублікаваў партал «АўтаГродна». Яго заўважылі ў ДАІ і знайшлі парушальніка. Ім быў 30-гадовы мужчына. На таксіста склалі два пратаколы. За парушэнне правілаў манеўравання ён атрымаў штраф на 40 рублёў.

Паводле пратаколу за парушэнне правілаў абгону ён можа быць аштрафаваны на суму ад 80 да 400 рублёў, таксама кіроўцы могуць пазбавіць пасведчання кіроўцы на тэрмін да года.

Апошнія навіны