BE RU EN

Світан агучыў умову, пры якой Украіна можа лёгка ліквідаваць войска РФ на Данбасе

  • 13.09.2024, 14:12

Палкоўнік УСУ назваў два важныя складальнікі такога плана.

Адпраўка нацыянальнай гвардыі, паліцыянтаў і прадстаўнікоў ТКЦ на Данбас дапамагла б Украіне расправіцца з расейскай групоўкай на гэтым кірунку, мяркуе Раман Світан.

Украіна павінна ў рэжыме манеўраных баёў ліквідаваць як мага большую колькасць жывой сілы РФ. Для гэтага ёй трэба ўвесь час запытваць у заходніх супаольнікаў неабходныя сродкі, найперш касетныя боепрыпасы і міны для мінамётаў, якія добра выкошваюць пяхоту.

Але таксама неабходна адправіць на Данбас прадстаўнікоў Нацгвардыі, Нацпаліцыі і ТЦК, агульная колькасць якіх налічвае амаль 100 000 чалавек.

Такое меркаванне выказаў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан у інтэрв'ю на YouTube-платформе "24 канала".

"Гэтага з гакам дастаткова для таго, каб знішчыць расейцаў на Усходзе і адрэзаць іх аператыўны прарыў у бок Пакроўска", – адзначыў ваенны аналітык.

Са слоў Світана, Нацгвардыю трэба перавесці ў склад УСУ, каб яна забылася аб сваёй прыналежнасці да Міністэрства ўнутраных спраў.

“Нацгвардыяй мусіць кіраваць Генштаб. Гэта 50-60 тысяч чалавек”, - адзначыў экспэрт.

Да таго ж фактычна да 30% паліцыянтаў удзельнічаюць у баявых дзеяннях і фактычна з'яўляюцца вайскоўцамі, але іх таксама трэба праводзіць праз УСУ, каб яны працавалі не ў рэйдавым рэжыме, адзначыў палкоўнік.

Што да ТЦК, то ўжо ўсе зразумелі згубнасць іх дзеянняў пад кіраўніцтвам Міністэрства абароны.

Яны адпраўляюць на фронт нематываваных байцоў, якія ў выніку ўцякаюць, кідаюць пазіцыі і здаюцца ў палон. "У нас акурат праз гэту праблему і пасыпаўся Усходні фронт", - падкрэсліў Світан.

Апошнія навіны