Пуцін прызначыў вядомую прапагандыстку амбасадаркай у афрыканскай краіне
- 13.09.2024, 14:56
Ганаровая пенсія?
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні расейскай тэлепрапагандысцкай Ірады Зейналавай надзвычайнай і паўнамоцным амбасадарам Расеі ў астраўной Рэспубліцы Маўрыкій, паведамляе РБК.
Зейналава знаходзіцца ў санкцыйным спісе Украіны за "прапагандысцкую дзейнасць у інтарэсах пуцінскага рэжыму". Да 2016 года вяла на Першым канале "Вынікі тыдня", потым перайшла на НТВ. Вядома вядзеннем рэпартажаў з гарачых мясцінах, праблемных рэгіёнаў свету. Адзначана расейскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку медалём ордэна "За заслугі перад Айчынай" за асвятленне анэксіі Крыма ў 2014 годзе з расейскага прапагандысцкага пункту гледжання.
Маўрыкій размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна, у яго склад уваходзяць астравы Маўрыкій і Радрыгес, а таксама архіпелаг Каргадас-Карахос, астравы Агалега і шмат іншых дробных астравоў. Асноўныя сферы эканомікі рэспублікі - турызм, вытворчасць цукру і тэкстыльная прамысловасць. Таксама апошнім часам у ёй актыўна развіваюцца банкаўскі бізнэс і афшорная дзейнасць.