BE RU EN

Зяленскі: Усе пункты плана перамогі Украіны залежаць ад пастановы Байдэна

  • 13.09.2024, 17:14

Не Пуціна.

План перамогі Украіны з'яўляецца стратэгічным, і ўсе яго пункты залежаць ад пастановы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, а не расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта ў пятніцу, 13 верасня, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на ХХ сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай стратэгіі (YES)

«Я не ўпэўнены, што магу падзяліцца ўсімі дэталямі, я даў слова прэзідэнту Байдэну. Аднак, сапраўды, план стратэгічны і ён - пасярэдзіне паміж самітамі міру. Гэты план - пра Украіну, пра нашых вайскоўцаў. Там няшмат пунктаў, але думаю, што гэта добра. Кожны з іх будзе залежаць ад пастановы Байдэна, а не Пуціна. Я не магу даць 100%, што гэта спыніць Пуціна, але гэта дакладна зробіць Украіну мацнейшай», - заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.

11 верасня Зяленскі паведаміў, што на другім саміце міру Украіна павінна прадставіць план перамогі, каб прымусіць Расею да дыпламатычнага заканчэння вайны.

Апошнія навіны