BE RU EN

«У Кітая вялікія амбіцыі»

  • 13.09.2024, 21:27

Эксперт патлумачыў, для чаго Пекін прасоўвае свой «мірны план».

Кітай яшчэ летам разам з Бразіліяй распрацавалі «мірны план», дзе ўказана пра «замарожванне канфлікту і спыненне эскалацыі». Пекін мае жаданне быць лідарам не толькі ў сваім рэгіёне.

Пра гэта «24 Каналу» расказаў украінскі палітолаг, эксперт-міжнароднік Максім Несвітайлаў, адзначыўшы, што Кітай мае вялікія амбіцыі і прасоўвае праз «мірны план» свае інтарэсы. Пекін перакананы, што ён сусветны лідар.

Для чаго Кітай прасоўвае свой «мірны план»

Палітолаг растлумачыў, што Украіна склікае другі Саміт міру для таго, каб атрымаць пальму першынства ва ўмоўным мірным урэгуляванні, якое не факт, што можа ўвогуле адбыцца, бо розныя бакі знаходзяцца на палярных пазіцыях.

– Кітай не проста прэтэндуе на лідарства ў рэгіёне, а на глабальнае сусветнае лідарства. Ён у гэтай барацьбе спрабуе фармаваць свой светапогляд і падвязваць яго пад свае інтарэсы, – расказаў Несвітайлаў.

Кітай, паводле словаў палітолага, мае прынцып, што калі нешта вызначаецца, то гэта абавязкова павінна быць паводле ягонага сцэнарыя, бо яны нібыта з'яўляюцца сусветным аўтарытэтам.

Адзначым, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з крытыкай наконт «кітайска-бразільскага кансэнсусу» ва ўрэгуляванні вайны ва Украіне. Кітай адказаў, што прыме да ўвагі ягоныя словы, але будзе прадаўжаць прасоўваць сваю ініцыятыву.

Апошнія навіны