Палітолаг: Лукашэнка ладзіць правакацыі на мяжы з Украінай
- 13.09.2024, 21:55
Украінскія памежнікі гатовыя да любога сцэнарыя.
Аперацыя Узброеных сілаў Украіны ў Курскай вобласці прадаўжаецца ўжо больш за месяц. Тым часам Беларусь ажыццяўляе перадыслакацыю сваіх войскаў і тэхнікі на мяжы з Чарнігаўшчынай.
Кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка расказаў «24 Каналу», што беларусы толькі робяць выгляд актыўнасці.
Кіраўнік Цэнтра расказаў, што збор беларускіх войскаў ля мяжы фіксуецца, як і перамяшчэнне тэхнікі беларусаў. Для прыкладу, у раёне Гомеля, ля мяжы з Чарнігаўшчынай, ёсць маркіраваная тэхніка.
– Гэта дэманстрацыя, што быццам бы беларусы рыхтуюцца да штурму. Аднак сітуацыя кантралюецца. Найбольшыя пагрозы, якія былі і застаюцца, гэта пагроза дыверсійна-выведных групаў, асабліва са складам «вагнераўцаў», – патлумачыў Мусіенка.
Беларусы часта перадыслакуюць сваю тэхніку, ажыццяўляючы манеўры. Украінскія памежнікі гатовыя да любога сцэнарыя.
Найбольшая актыўнасць ворага ёсць ля мяжы з Чарнігаўскай вобласцю. Па Правабярэжжы ў цэлым беларусы засяродзілі 2-3 тысячы сваіх вайскоўцаў.
«Істотных пагрозаў няма, але сітуацыя заўсёды ў дынаміцы, бо Беларусь праводзіць правакацыйныя дзеянні», – дадаў кіраўнік Цэнтра.
Адзначым, што прадстаўнік ДПСУ Андрэй Дземчанка паведаміў, што хоць сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца кантраляванай, украінскія Сілы абароны ўзмацняюць гэты кірунак, беручы да ўвагі магчымыя пагрозы. Пагроза з боку Беларусі застаецца да таго часу, пакуль яна знаходзіцца пад уплывам Расеі.