BE RU EN

Уплывовы сусветны лідар падтрымаў удары УСУ заходнімі ракетамі па цэлях у РФ

  • 14.09.2024, 10:12

Палітык заклікаў супольнікаў зняць усе абмежаванні.

Да прыхільнікаў дальнабойных удараў УСУ па цэлях у РФ дадаўся яшчэ адзін сусветны лідар. Кіраўнік канадскага ўрада Джасцін Трудо заклікаў супольнікаў дазволіць Украіне выкарыстоўваць перададзеныя ёй заходнія ракеты для знішчэння вайсковых аб'ектаў у глыбіні расейскай тэрыторыі.

Заяву прэм'ера Каналы прыводзіць The Canadian Press.

Трудо адзначыў, што расейскі дыктатар Пуцін спрабуе дэстабілізаваць сусветны парадак, заснаваны на правілах, якія абараняюць не толькі дэмакратыі, але і іншыя краіны.

Кіраўнік канадскага ўрада падкрэсліў неабходнасць перамогі Украіны, паколькі іншы вынік вайны падштурхне іншыя вялікія краіны да спроб захапіць сваіх суседзяў.

Апошнія навіны