Байдэн кіўнуў на дазвол біць па тэрыторыі РФ заходняй зброяй
- 14.09.2024, 17:58
Гаворка ішла аб брытанскіх ракетах Storm Shadow.
Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн адпрэчыў пагрозы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, які прыстрашыў NATO вайной у выпадку дазволу хаўруснікаў на далёкія ўдары Украіны па цэлях у РФ. Амэрыканскі лідэр сказаў, што не думае аб гэтым.
Адпаведную заяву Байдэн зрабіў час сустрэчы ў пытаннях замежнай палітыкі з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам, паведамляе a target="_blank" href=https://www.theguardian.com/politics/2024/sep/14/joe-biden-dismisses-russian-threats-during-meeting-with-keir-starmer>The Guardian. Саміт адбыўся ў Белым доме ў пятніцу, 13 верасня.
Сярод іншага ён заявіў, што не прымае версію, што выкарыстанне Украінай заходніх ракет Storm Shadow для бамбавання цэляў у Расеі нібыта будзе роўназначна пачатку вайны NATO з Масквой.
"Я не думаю шмат пра Уладзіміра Пуціна", – сказаў Байдэн.
Пасля сустрэчы Стармэр сказаў журналістам, што яна не была прысвечаная канкрэтнай пастанове аб Storm Shadow.
"Ну, мы мелі доўгую і плённую дыскусія аб шэрагу праблем, у тым ліку Украіне, як і трэба было чакаць, Блізкі Усход і Індыйска-Ціхаакіянскі рэгіён, стратэгічна гаворачы аб тактычных развязаннях", – сказаў ён.
Байдэн у сваю чаргу зазначыў, што гэтая тэма абмяркоўвалася лідэрамі ды іхнімі камандамі. У адказ на пытанне прэсы аб тым, як хутка ён гатовы дазволіць Украіне выпусціць ракеты па цэлях у глыбіні РФ, прэзідэнт ЗША сказаў: "Мы ладзімся абмеркаваць гэта цяпер".
Брытанскія ракеты Storm Shadow могуць трапляць у цэлі на адлегласці не менш за 300 км, і Украіна хоча выкарыстоўваць іх для бамбавання авіябаз, ракетных пазіцый і іншых вайсковых цэляў у глыбіні РФ, нагадвае The Guardian.