BE RU EN

Storm Shadow прымусілі Пуціна публічна прызнаць, што Крым - гэта Украіна

  • 14.09.2024, 16:43

Крэмль у агоніі.

Расейскі дыктатар Пуцін прызнаў Крым украінскім. Увагу на гэта звярнуў расейскі вайсковы экспэрт Ян Мацвееў:

- На пытанне аб ударах дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі Пуцін заявіў, што гэта будзе азначаць прамы ўдзел краін NATO ў вайне. Але ёсць нюанс. Украіна ўжо не раз ужывала дальнабойную зброю краін NATO па тэрыторыі, якую Пуцін і яго ўрад афіцыйна лічаць расейскай, а менавіта, па аб'ектах у анэксаваным Крыме і акупаваных абласцях Украіны: Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай. Выкарыстоўваліся роўна тыя ж ракеты Storm Shadow і ATACMS, пра якія гаворка ідзе і зараз.

Украіна спрабуе атрымаць дазвол для прымянення іх супраць вайсковых аб'ектаў на законнай расейскай тэрыторыі, напрыклад, у Курскай або Белгарадскай абласцях.

Фактычна, Пуцін чарговым разам падкрэсліў, што захопленыя ўкраінскія тэрыторыі не з'яўляюцца Расеяй нават для яго. На гэтым фоне яго пагрозы гучаць амаль гэтак жа, як допісы Дзмітрыя Мядзведзева.

Памятайце, калі Пуцін ездзіў у Кітай, ЗША адправілі Украіне ракеты ATACMS. Колькі было размоваў, колькі абурэнняў ад Пуціна! Але па выніку ўсё засталося, як было, - ніякіх "чырвоных ліній" не існуе.

Я шмат разоў казаў, ЗША і іншыя краіны NATO будуць толькі ўзмацняць вайсковыя магчымасці УСУ, шляху назад няма.

Дакладней, ёсць: скончыць вайну і пакінуць чужую зямлю.

Але Пуціна, ведама, такі фінал не задавальняе. Яму значна прыемней бачыць, як вайна ідзе ў Курскай вобласці, як расейскія самалёты бамбуюць курскія вёскі, а ракеты NATO атакуюць расейскія аэрадромы дзеля таго, каб чарговыя квадратныя кіламетры Данецкай вобласці былі пераўтвораны ў пустыню пад расейскім сцягам.

Апошнія навіны