BE RU EN

Трамп расказаў, як збіраецца спыніць вайну паміж РФ і Украінай

  • 15.09.2024, 19:41

З дапамогай двух фактараў.

У выпадку абрання прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп прыярытэтна зоймецца ўрэгуляваннем вайны паміж Расеяй і Украінай. Аб гэтым ён заявіў у звароце да ўдзельнікаў ХХ-й сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай стратэгіі (YES), паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Я вельмі добра ведаю прэзідэнта Пуціна, я вельмі добра ведаю прэзідэнта Зяленскага, і я думаю, што гэта трэба зрабіць (урэгуляваць вайну - рэд.), і мы павінны зрабіць гэта, і зрабіць гэта з дапамогай сілы і мудрасці», - сказаў ён.

Акрамя таго, Трамп паўтарыў сваю тэзу аб тым, што калі б ён быў прэзідэнтам, то вайны Расеі супраць Украіны «ніколі б не здарылася».

«Праз 53 дні ў нас выбары. Яны шмат што зменяць, у тым ліку і ў дачыненні да гэтай вайны», - падсумаваў кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў.

Раней паведамлялася, што экс-прэзідэнт ЗША неаднаразова абяцаў хутка спыніць вайну ва Украіне пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. Паводле яго слоў, ён вельмі добра ведае і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, таму яму ўдасца «развязаць гэтую праблему вельмі хутка».

Апошнія навіны