BE RU EN

У адной магіле з Пуціным

  • Аляксандр Няўзораў
  • 15.09.2024, 14:26

Спраўдзіліся самыя вар'яцкія мары.

Хросны марш 12 верасня па Санкт-Пецярбургу стаў сапраўднай урачыстасцю праваслаўнага фашызму.

Кранштацкі, Карэйша, Дастаеўскі былі б у захапленні: спраўдзіліся іх самыя вар'яцкія, самыя чорныя мары.

Праваслаўе шмат гадоў прыкідвалася нявіннай і ўзнёслай бязглуздзіцай. Але выявілася трывалым падмуркам для рамсейскага расізму.

З гэтай «старэчай рэлігійкі» жартавалі і пакеплівалі, не ўяўляючы яе агрэсіўнасці і яе патэнцыялаў.

Пуцін жа 20 гадоў цярпліва чысціў яе ад цвілі і векавой павуціны - і атрымаў той «опіум для народа», які цалкам здольны кіраваць расейскім быдлам.

Трэба аддаць Пуціну належнае - ён не памыліўся.

РПЦ стала рэальным і ўплывовым натхняльнікам злачыннай вайны і рэпрэсій.

Канешне, яе пахаваюць у адной магіле з Пуціным, прызнаўшы злачыннай арганізацыяй.

Але да гэтага яна яшчэ паспее паслаць на смерць дзясяткі тысяч бяздумнай расейскай чэрні.

Аляксандр Няўзораў, «Телеграм»

Апошнія навіны