BE RU EN

На Лідскім керамзітавым заводзе ўспыхнуў пажар

  • 15.09.2024, 14:35

Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.

У цэху вытворчасці керамзіту на Лідскім керамзітавым заводзе адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя аб пажары ў аднапавярховым цагляным будынку на вуліцы Сасновай, 3а паступіла 15 верасня а 04.15.

У выніку ўзгарання пашкоджаныя 2 пагонныя метры транспарцёрнай стужкі. На шчасце, пацярпелых няма, тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Прычына надзвычайнага здарэння ўстанаўліваецца.

Апошнія навіны