BE RU EN

Кіроўца паказаў, што стала з яго аўтамабілем пасля сутыкнення з ласём пад Менскам

  • 15.09.2024, 15:08

Відэафакт.

Раніцай, 9 верасня, кіроўца ехаў на працу з Фаніпаля ў Менск. На дарогу раптам выбег лось - сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Кіроўца атрымаў нязначныя траўмы, а вось аўто - сур'ёзныя пашкоджанні, паведамляе партал Onliner.

Кіроўца аўта распавёў, што ў апошні момант паспеў рэзка вывернуць стырно направа і легчы на скрынку перадач. Гэта, са слоў мужчыны, і выратавала яму жыццё. Момант сутыкнення з жывёлінай патрапіў на відэа.

А вось што адбылося з аўтамабілем: лабавая шыба трэснула, памятыя частка даху і капот. Лось загінуў на месцы.

«Я ў поўным парадку, дзякуй моцнаму аўтамабілю…Разбіў крыху галаву», – распавёў кіроўца.

Апошнія навіны